Каля Камароўскага рынку затрымалі ўдзельніка курапацкага шэсьця Аляксея Дварэцкага

Фота з акцыі

У Менску ля Камароўскага рынку затрымалі ўдзельніка шэсьця і мітынгу ў Курапатах Аляксея Дварэцкага.

Пра гэта паведаміў Свабодзе яго брат Андрусь Дварэцкі.

«Мы вярталіся дахаты з акцыі. Раптам спынілася міліцэйскі мінібус сіняга колеру, адтуль выскачылі чацьвёра ў цывільным, схапілі Аляксея і пацягнулі ў машыну, упакавалі і зьехалі. Ніякай сымболікі ў яго не было. Зь якой прычыны яго затрымалі, невядома. Цяпер ягоны тэлефон недасяжны», – распавёў карэспандэнту Свабоды Андрусь Дварэцкі.

Праваабаронцы высьвятляюць прычыны затрыманьня Аляксея Дварэцкага.

Відэазапіс з акцыі: