29 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай турмы НКВД было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.
У Курапатах, Лошыцы, Трасьцянцы, іншых месцах масавых расстрэлаў сёньня пройдуць акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму. Беларуская філія міжнароднай арганізацыі «Мэмарыял», рух салідарнасьці «Разам», ініцыятыва «За ўратаваньне мэмарыяла Курапаты» заклікаюць сёньня а 17 гадзіне прыйсьці ў Курапаты на адкрыцьцё і асьвячэньне Крыжовага шляху з заходняга боку мэмарыялу.
Сьпіс расстраляных 29 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай турмы НКВД.