«Дарту Вэйдэру» з Гомельшчыны не далі прагаласаваць у Кіеве?

Your browser doesn’t support HTML5

«Дарту Вэйдэру» не далі прагаласаваць у Кіеве

Чалавек, апрануты, як Дарт Вэйдэр з сэрыялу «Зорныя войны», спрабаваў галасаваць на ўчастку ў Кіеве, але не атрымаў дазволу, бо адмовіўся зьняць маску.

Засталося невядомым, хто менавіта хаваўся пад маскай. Магчыма, гэта быў намесьнік кіраўніка украінскай Інтэрнэт-партыі Віктар Аляксеевіч Шаўчэнка, які сёлета афіцыйна памяняў імя і прозьвішча на Дарт Аляксеевіч Вэйдэр і спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах увесну, але атрымаў адмову.

Сярод абяцаньняў Дарта Вэйдэра для выбарцаў — стварэньне ўкраінскай касьмічнай імпэрыі. Адзін з лёзунгаў палітыка: «Кандыдат з чалавечым тварам!»

Нарадзіўся экстравагантны палітык ў Беларусі — у вёсцы Калыбань Брагінскага раёну на Гомельшчыне.