Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візытам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Пра візыт паведамілі ў ягонай прэсавай службе.
Прэсавая служба Лукашэнкі паведамляе таксама, што ў ходзе візыту заплянаваныя перамовы з кіраўніцтвам ААЭ для абмеркаваньня «прыярытэтных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвэстыцыйнай сфэрах, уключаючы пэрспэктывы сумеснай рэалізацыі праектаў у трэціх краінах».
Перад тым, 21-22 кастрычніка, ААЭ наведала беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем.