Чаму ў Бабруйску галадаюць рабочыя?
Your browser doesn’t support HTML5
Памёр Валеры Фралоў. Палітыку і генэралу ў адстаўцы было было 68 гадоў. Ён зьбіраўся ўзяць удзел у выбарах прэзыдэнта 2015 году. Калегі па Вярхоўным Савеце 13 скліканьня згадваюць нябожчыка.
У Літве арыштавалі беларускага шпіёна. У суд перададзена крымінальная справа, у якой грамадзянін Літвы абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі. Інцыдэнт камэнтуе літоўскі экспэрт Віціс Юрконіс.
Удзельнікаў галадоўкі звольненых рабочых у Бабруйску затрымала міліцыя і забаранілі ім надалей праводзіць галадоўку каля гарвыканкама. Што рабіць далей, расказвае адзін з удзельнікаў пратэсту Аляксандар Варанкін.
Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла закон «Аб альтэрнатыўнай службе ў Беларусі». Хоць магчымасьць замены вайсковай службы на цывільную прапісаная ў Канстытуцыі, для прыняцьця гэтага закону спатрэбілася больш за 20 гадоў.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.