Польскія ўлады пазбавілі акрэдытацыі карэспандэнта агенцыі «Россия сегодня» Леаніда Сьвірыдава.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства замежных спраў Польшчы, якое было ўручана Сьвірыдаву 24 кастрычніка кіраўніком прэс-службы польскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Гендырэктар «Россия сегодня» Дзьмітрый Кісялёў заявіў, што Варшава павінна патлумачыць прычыны скасаваньня акрэдытацыі, паведамляе «РИА Новости».
Леанід Сьвірыдаў ўпершыню атрымаў журналісцкую акрэдытацыю ў польскім МЗС ў 1998 годзе, з 2003 года жыве і працуе ў Польшчы на сталай аснове.
Раней Леанід Сьвірыдаў працаваў карэспандэнтам у Беларусі.
У 2006 годзе Сьвірыдаву адмовілі ў акрэдытацыі ў Чэхіі, адна зь мясцовых газэтаў зьвінаваціла яго ў шпіянажы.