Ці існуе мода на рускіх?

Your browser doesn’t support HTML5

Адзін зь менскіх клюбаў зладзіў вечарынку пад назовам «Русским быть модно». На афішы імпрэзу рэклямавалі выявы матрошак, Крамля, прэзыдэнта Пуціна і... аўтамата Калашнікава. Што гэта? Глупства кіраўнікоў клюбу, ці праява ўздыму расейскага шавінізму, які перакрочыў расейска-беларускую мяжу? У дыскусіі бяруць удзел сацыёляг Лідзія Міхеева і філёзаф, кінааналітык Максім Жбанкоў. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.