Відэа пра зомбі-нацыстаў: расізм у Расеі ўваскрашае фашызм

Расейская праваабарончая група «Грамадзянскае садзейнічаньне» выпусьціла новае відэа, якое папярэджвае аб уздыме расізму і ксэнафобіі ў Расеі.

Паводле зьвестак ААН, Расея займае другое месца ў сьвеце па колькасьці імігрантаў, пасьля ЗША. Апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае Левада-Цэнтрам у 2013 годзе, паказала, што 47% расейцаў маюць нэгатыўнае стаўленьне да імігрантаў; 71% заявілі, што імігранты павялічваюць ўзровень злачыннасьці; 77% лічаць, што імігранты аднімаюць працу ў расейцаў.

Грамадзянскае садзейнічаньне было створанае ў 1990 годзе для аказаньня дапамогі імігрантам ў Расеі.