Сёньня на «Барысаў Арэне» адбыўся трэці матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым БАТЭ і данецкім «Шахтаром».
Трыбуны, насуперак абяцаньням аншлягу, былі незапоўненыя. Атмасфэра на матчы мала нагадвала падзеі 9 кастрычніка, калі на Барысаў-Арэне гулялі зборныя Беларусі і Ўкраіны. Ніякіх палітычных лёзунгаў, акцый салідарнасьці фанатаў, толькі футбол
На стадыёне напачатку былі добра арганізаваныя фанаты БАТЭ. На трыбунах была ўзьнятая Вялікая жоўта-сінія расьцяжка з выявай рыцара і банэр «Да бою», напісаны па-беларуску. Праўда, пасьля расьцяжку згарнулі.
Пасьля першага тайму актывізаваліся ўкраінскія заўзятары. Калі лёс БАТЭ ўжо быў вызначаны, стадыён асуджальна засьвісьцеў.
Невялікая колькасьць украінскіх заўзятараў, іх амаль не чуваць. Беларусы гучна скандуюць: «БАТЭ-Барысаў-Назаўжды».
БАТЭ прайграе з разгромным лікам.