Мясьніковіч плянуе аб’яднаць плацёжныя сыстэмы Беларусі і Расеі Беларусі і Расеі неабходна працаваць над аб’яднаньнем нацыянальных плацёжных сыстэм.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч 21 кастрычніка на прэс-канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ў Менску.
Паводле Мясьніковіча, трэба шырэй выкарыстоўваць расейскі рубель у разьліках ва ўзаемным гандлі.
«Мы за тое, каб працаваць не толькі над стварэньнем нацыянальных плацёжных сыстэм, але і над аб’яднаньнем нацыянальных плацёжных сыстэм», — цытуе БелаПАН Мясьніковіча.
Падчас пасяджэньня саюзнага саўміна Мясьніковіч заявіў:
«Грошы — справа далікатная, гэта базавы элемэнт сувэрэнітэту. Але ў бягучай сытуацыі нам для пашырэньня нашага сумеснага гандлю трэба шырэй выкарыстоўваць расейскі рубель. Гэта аб’ектыўная рэальнасьць».