Алексіевіч атрымала званьне афіцэра францускага ордэну

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч атрымала званьне афіцэра Ганаровага ордэну мастацтваў і літаратуры Францускай Рэспублікі.

Імпрэза ўручэньня ўзнагароды адбылася 21 кастрычніка ў рэзыдэнцыі амбасадара Францыі ў Беларусі. На ёй прысутнічалі дыпляматы і журналісты.

«Узнагарода цалкам заслужаная. Я спадзяюся, што Сьвятлане Алексіевіч усё ж некалі дадуць Нобэлеўскую прэмію. Але гэта ўзнагарода прэзыдэнцкая, то бок яе падпісваў прэзыдэнт Францыі. Само ўзнагароджваньне суправаджалася прамовай амбасадара. Гэта добры ордэн, якім узнагароджваюцца дзеячы літаратуры і мастацтва, мяркуючы па назьве», — сказаў карэспандэнту Свабоды прысутны на ўручэньні заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер.

Сьвятлана Алексіевіч з ордэнам. Фота Юрыя Зісера