У чорным сьпісе паменела на двух беларускіх багатыроў
Your browser doesn’t support HTML5
Сталі вядомыя імёны асобаў, якіх Эўразьвяз прыбраў з гэтак званага званага «чорнага сьпісу» неўязных беларускіх чыноўнікаў, судзьдзяў, прапагандыстаў і бізнэсоўцаў. Сярод больш як двух дзясяткаў асобаў, якія ужо ня ў сьпісе, два буйныя бізнэсоўцы — адзіны ў Беларусі мільярдэр Уладзімер Пефціеў і найбуйнейшы гулец на будаўнічым рынку Анатоль Тарнаўскі. Пад санкцыямі застаецца заснавальнік шматпрофільнай кампаніі «Трайпл» Юры Чыж, хоць некаторыя ягоныя кампаніі таксама рэабілітаваныя.
Кіраўніцы Цэнтру прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алене Танкачовай анулявалі від на жыхарства ў Беларусі і могуць выслаць з краіны. Афіцыйная прычына — парушэньне правілаў дарожнага руху.
Слонімскае жыльлёва-рамонтнае эксплюатацыйнае аб’яднаньне скарачае пасады 46 вахцёраў у 11 інтэрнатах. Прычыну скарачэньня работнікам не называюць. Спасылаюцца на загад міністэрства, але самога загаду не паказваюць. Работніцы ўсе разам выходзяць з прафсаюзу, які адмовіўся адстойваць іх правы, і зьбіраюцца судзіцца з адміністрацыяй ЖРЭА.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio