Курс даляра ўпершыню ў гісторыі перавысіў 41 расейскі рубель

Пра гэта сьведчаць дадзеныя Маскоўскай валютнай біржы.

Так, курс даляра 15 кастрычніка на пачатку дзясятай гадзіны раніцы паводле маскоўскага часу дасягнуў 41,0475 рубля, курс эўра склаў 51 рубель 96 капеек.

Прычынай росту курса даляра і эўра добра вядомыя. Гэта падзеньне сусьветных цэнаў на нафту, санкцыі супраць Расеі, геапалітычныя рызыкі.