Яго культавую фразу «Ларысу Іванаўну хачу» з кінастужкі «Міміно» ведаюць мільёны. Яго ўсьмешка і голас распазнавальныя і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Расеі, але акурат у апошнюю краіну актор ня езьдзіць зь 2008 г.
«Вельмі дрэнны сцэнар напісаў Пуцін, калі прыйшоў у Грузію. ...Калі я ўбачыў тут першы расейскі танк... Мы ўсе былі ў шоку. У самым страшным сьне мы не маглі сабе такое ўявіць», – узгадвае Кікабідзэ падзеі шасьцігадовай даўніны, калі расейскія войскі захапілі тэрыторыю Паўночнай Асэтыі.
«Але яшчэ больш мяне ўразіла акупацыя Ўкраіны – яны ж славяне. Больш таго і Ўкраіна і Грузія і Расея – праваслаўныя краіны. Вялікі грэх на сябе ўзяў Уладзімір Пуцін», – кажа актор, які падчас расейска-грузінскай вайны адмовіўся ад расейскай урадавай узнагароды «Ордэн Сяброўства народаў».
«Як бы я мог сваім унукам у вочы глядзець, калі яны ўручаюць ордэн і адначасова прыходзяць у Грузію са зброяй».
У той вайне, як і ў вайне на Данбасе сваю д'ябальскую ролю адыграла расейская прапагандысцкая машына, што абяляла дзеяньні Крамля. «Калі б я жыў у Расеі, то можа і паверыў бы прапагандзе. А так, часамі гэта хлусьня выглядае нават сьмешна, калі б не было так сумна», – кажа легенда савецкага кінэматографу Вахтанг Кікабідзэ.
Працяг інтэрвію ў далучаным відэаматэрыяле.
ЮВ, НЯ, belsat.eu