Масавыя затрыманьні фанатаў пасьля матчу «Беларусь—Украіна» зьвязваюць з выкананьнем імі на трыбунах нецэнзурнай песьні пра Ўладзімера Пуціна.
Больш за 100 украінскіх заўзятараў затрымалі пасьля матчу адборачнага турніру да Эўра-2016 «Беларусь — Украіна» ў Барысаве.
Пра гэта паведамляе сайт Football.ua
Да вырашэньня пытаньня падключаная амбасада Ўкраіны ў Беларусі. Сёньня ўкраінскіх фанатаў чакае суд за нецэнзурную лаянку.
Разам з тым, як паведаміў сайт газэты «Наша Ніва», паводле сьведчаньня беларускіх фанатаў, затрымана і больш за 30 беларусаў. Так, Арцёма Бабоўнікава забралі і даставілі ў Барысаўскі РАУС за паленьне фаера. Затрымалі таксама Ўладзя Лобаха з Мазыра, які быў у бел-чырвона-белым шаліку. Ён і паведаміў, што зь ім у аўтазаку 30 чалавек.
ЗагрузкаСёння не проста футбол, а свята братэрскага яднання беларусау ды украiнцау.