Сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны - Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі - можа адбыцца 16-17 кастрычніка ў часе саміту АСЭМ (Форум Азія – Эўропа) у італьянскім горадзе Міляне.
Пра гэта паведаміў сёньня памочнік кіраўніка расейскай дзяржавы Юры Ушакоў. Паводле яго словаў, плянуюцца перамовы расейскага прэзыдэнта і зь іншымі заходнімі лідэрамі, удзельнікамі саміту, у прыватнасьці, з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам. Ключавой тэмай сустрэчаў будзе сытуацыя ва Ўкраіне.
Форум Азія - Эўропа (АСЕМ) аб'ядноўвае 51 краіну Ўсходняй Азіі і Эўропы.