Актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» затрыманы.
Пра гэта ягонай жонцы Сьвятлане паведамілі ў пастарунку.
«За што яго затрымалі, дзяжурны не сказаў. Заўтра, хутчэй за ўсё, будзе суд. Па якім артыкуле — невядома», — сказала карэспандэнту Свабоды Сьвятлана.
Сёньня з раніцы Павал знаходзіўся ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Маскоўскага раёну, куды пайшоў па дазвол пакінуць Менск на час саміту СНД.
«Гадзіне а 12-й з Паўлавага тэлефона мне пазваніў інспэктар і сказаў, што ня трэба падымаць шум, Павал, маўляў, у нас. Таксама ён сказаў, што абмяркоўваецца магчымасьць паездкі ў Беразіно і вырашаецца пытаньне пра працяг нагляду над Паўлам. Я на гэта запярэчыла, што нагляд працягвае суд, і пацікавілася, ці выклікаць мне адваката. На гэта інспэктар сказаў, што дадаткова паведаміць, калі спатрэбіцца адвакат», — распавяла Свабодзе жонка актывіста.