Што сказаць чалавеку, які ненавідзіць беларускую мову?
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня ў праграме:
Што б вы сказалі чалавеку, які жыве ў Беларусі, але пры гэтым ненавідзіць беларускую мову? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да гарадзенцаў.
Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч атрымала тытул афіцэра Ганаровага ордэну мастацтваў і літаратуры Францыі. Узнагароджаньне адбылося ў рэзыдэнцыі пасла Францыі ў Беларусі.
Радаслаў Сікорскі абверг сваю заяву пра тое, што Пуцін у 2008 годзе прапаноўваў Польшчы падзяліць Украіну. Старшыня польскага Сойму заявіў, што яго падвяла памяць. Насамрэч у 2008 годзе наогул не было двухбаковай сустрэчы паміж Тускам і Пуціным у Маскве.
На беларускай мове выйшла кніга выбраных твораў былога прэзыдэнта Чэхаславаччыны і Чэскай Рэспублікі Вацлава Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе».
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.