Ці сапраўды Бранск хоча ў склад Беларусі?
Your browser doesn’t support HTML5
Інтэрнэт-галасаваньне на бранскім сайце выявіла, што каля 70 працэнтаў яго ўдзельнікаў хацелі б, каб Бранск стаў беларускім. Але рэдактар бранскага інтэрнэт-выданьня «ГородБ» Дзяніс Пятрэнка лічыць, што яго вынікі маюць мала супольнага з рэальнасьцю. Сёньня ў Менску – прэзэнтацыя 38-й кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». Гэта зборнік «Жыцьцё пасьля раку» з гісторыямі тых, хто перамог гэтую цяжкую хваробу 10 год таму ў Менску была забітая журналістка Вераніка Чаркасава, таямніца гібелі якой афіцыйным сьледзтвам дагэтуль не раскрытая. Сёньня калегі, сваякі і сябры Веранікі Чаркасавай сабраліся на могілках у Калодзішчах, каб аддаць даніну памяці журналістцы. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.