Украінскія ўрокі для Беларусі

Your browser doesn’t support HTML5

У Менску прайшоў форум былых палітвязьняў Беларусі, на якім абмеркавалі праграму барацьбы за вызваленьне цяперашніх палітвязьняў. Форум выказаў абурэньне заклікам прадстаўніцы Эўразьвязу Майры Моры «падтрымаць Аляксандра Лукашэнку». Ва Ўкраіне ад сёньня ўступіў у дзеяньне закон аб люстрацыі. Пад дзеяньне закону патэнцыйна падпадае каля мільёна дзяржаўных службоўцаў, але ці прывядзе гэты закон да сапраўднага ачышчэньня ўлады, сказаць пакуль цяжка. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў украінскі палітоляг Вадзім Карасёў. Якія высновы павінна зрабіць беларуская ўлада з украінскіх падзеяў? Апытаньне ў Горадні У Бабруйску працаўнікі заводу «Аграмаш» заяўляюць, што іх змушаюць рабіць прышчэпкі ад грыпу. Калі ж яны адмаўляюцца, то ў паліклініцы не даюць даведак пра допуск на працу. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio