Вус-старэйшы пагаворыць з сынам пра «Антымайдан»
Your browser doesn’t support HTML5
Былы прэзыдэнцкі кандыдат Дзьмітры Вус зноў у цэнтры ўвагі – ягоны сын Іван ладзіць у Менску зьезд «Антымайдану» і зьбіраецца ствараць атрады дапамогі АМАПу. Свае дзеяньні Іван з паплечнікамі зьбіраецца ўзгадняць з КДБ. Вус-бацька кажа, што нічога пра ўсё гэта ня ведае, і абяцае «пагаварыць» з сынам.
Апрача гэтага ў праграме:
Аляксандар Мілінкевіч, якога Партыя БНФ гатовая падтрымаць у якасьці адзінага кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2015 году, яшчэ ня вырашыў, ці будзе ўдзельнічаць у гэтай кампаніі.
Беларуская футбольная зборная фактычна страціла шанцы патрапіць на чэмпіянат Эўропы 2016 году. Якія пэрспэктывы нацыянальнай каманды?
Лявон Вольскі расказвае пра свой вялікі канцэрт, які прайшоў у Вільні ў мінулую суботу.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.