Сьляды ксяндза Шутовіча ў Барысаве

Your browser doesn’t support HTML5

Беларускі ксёндз Віктар Шутовіч, якога з захапленьнем да гэтае пары ўспамінаюць на Віленшчыне, пасьля 10-гадовай адседкі ў лягеры жыў у Барысаве, дзе і памёр у 1960 годзе. Ці засталіся ў гэтым горадзе сьляды беларускага сьвятара і культурнага дзеяча? Пра гэта — чарговае «Падарожжа Свабоды».