Рэстаўрацыя ў Ружанах
Your browser doesn’t support HTML5
Манэж, гатэль ды рэстарацыя могуць зьявіцца ў тэатральным корпусе палаца Сапегаў у Ружанах. Цяпер корпус рэстаўруецца. Як распавёў Свабодзе дырэктар музэю палаца Сапегаў Руслан Кніга, да 2018 году мяркуецца аднавіць будынак тэатральнага корпусу і заняцца ўнутранымі працамі.