На беларуска-польскім памежным пераходзе затрымалі Мечыслава Яськевіча і Анжаліку Борыс.
Старшыню непрызнаванага беларускім уладамі Саюза палякаў Беларусі Мечыслава Яськевіча і старшыню Рады СПБ Анжаліку Борыс затрымалі сёньня раніцай на памежным пераходзе «Брузгі». Яны ехалі ў Польшчу.
Паводле прэсавага сакратара СПБ Анджэя Пісальніка, Яськевіча і Борыс трымаюць ужо каля трох гадзін. Іх асабістыя рэчы ўзялі на праверку.
Пісальнік распавёў, што ў Борыс былі з сабою прыватныя нататкі і іх цяпер вывучаюць і капіююць мытнікі.