Як паведаміла ўкраінскаму агенцтву ТСН сям'я Саўчанкі, цяпер яны правяраюць гэтую інфармацыю.
Раней адвакаты лётчыцы напісалі ў твітэры, што яна можа знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА-6 (раён Пячатнікі Паўднёва-Ўсходняй акругі Масквы).
У сераду ж стала вядома, што яшчэ ў панядзелак Саўчанку этапавалі зь СІЗА ў Варонежы, дзе яна знаходзілася зь сярэдзіны ліпеня, у невядомым накірунку. Пазьней пацьвердзілася, што яе плянуюць адвезьці на псыхіятрычную экспэртызу ў Маскву.
Надзея Саўчанка была захопленая сэпаратыстамі ў Данбасе, а потым перапраўленая ў Расею, дзе яе абвінавацілі ў датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў пад Луганскам.
Украінскія ўлады і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікалі расейскія ўлады вызваліць украінскую лётчыцу.
Са зьвестак сваякоў украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, яе вязуць на псыхіятрычную экспэртызу ў Пецярбург, каб прызнаць вар'яткай.