У Менскім абласным судзе пачаўся працэс над былым гендырэктарам кампаніі «Барысаўдрэў» Уладзімерам Мальцавым.
Мальцава абвінавачваюць паводле 424 артыкулу Крымінальнага кодэксу — злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі з нанясеньнем асабліва буйнога ўрону.
Паводле сьледзтва гэты ўрон склаў каля 18 мільярдаў рублёў.
Судзіць Мальцава судзьдзя Валянцін Вердыш, абараняе адвакат Дзьмітрый Гарачка.
Your browser doesn’t support HTML5
На пытаньне, ці згодны Мальцаў з відэаздымкай падчас працэсу (пра гэта прасілі дзяржаўныя тэлеканалы), ён адказаў, што ў прынцыпе ня супраць, але мяркуе, што яны будуць скажаць факты і такім чыніць ціск на судзьдзю". Здымкі падчас працэсу забаранілі.
Мальцаў не прызнаў сябе вінаватым. Суд пастанавіў пачынаць судовае сьледзтва з допыту сьведак і перанёс паседжаньне на заўтра.