Ад кастрычніка ў Эўразьвяз пехатой ня трапіш

Your browser doesn’t support HTML5

З 1 кастрычніка зачыняюць пешыя пераходы на мяжы зь Літвой і Латвіяй. Гэта паўплывае на многіх людзей, якія рабілі з дапамогай такіх пераходаў свой маленькі бізнэс. У справе арыштаванай сэнатаркі Ганны Шарэйкі зьявілася вэрсія, якая супярэчыць агучанаму сьледзтвам абвінавачаньню ў злоўжываньні службовым становішчам. Аказваецца купляць замест беларускага латыскі камбікорм было эканамічна больш апраўдана. Сёньня пачынаецца візыт у Беларусь дэлегацыі Рады дырэктараў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця. У межах візыту чыноўнікі наведаюць Смаргонь, Фаніпаль, Баранавічы, а ў Менску сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускага ўраду.