Баі падчас перамір'я

Your browser doesn’t support HTML5

Прадстаўнікі ААН заявілі, што за час баявых дзеяньняў на Данбасе загінулі больш за 3600 чалавек. Тым часам, нягледзячы на перамір'е, працягваюцца баі за Данецкі аэрапорт. Навіны беларускіх палітвязьняў: Мікалай Статкевіч пералічаў харчы, якія ніколі не прадаюць ў турэмнай краме. Форма адзеньня вязьняў у калёніі, дзе трымаюць Эдуарда Лобава, з халадамі не зьмянілася. Чым турэмны "люкс" горшы за звычайныя камэры – досьвед праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Якія рэдкія беларускія кнігі можна адшукаць на гэтак званым блышыным рынку? Рэпартаж з Магілёву. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.