Вольгу Крапоціну затрымалі за ўлёткі: "Вярніце Крым Украіне". Яе даставілі ў пастарунак, што ў цэнтры Горадні. З пастарунка Крапоціну павезьлі дадому, дзе міліцыянты маюць правесьці агляд яе жыльля.
Паводле праваабаронцы Ўладзімера Хільмановіча, актывістку прывезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Крапоціна затрымана за распаўсюджваньне лістовак у цэнтры горада.