Расея плянуе забраць у Беларусі мільярд даляраў
Your browser doesn’t support HTML5
Намесьніка старшыні Савету міністраў Уладзімер Сямашка спрабуе дамовіцца зь віцэ-прэм’ерам расейскага ўраду Аркадзем Дварковічам на перамовах у Маскве аб кампэнсацыі стратаў ад плянаваных Расеяй зьменаў у падатках і мытах на нафту і нафтапрадукты. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, страты Беларусі ад падатковага манэўру Масквы могуць перавысіць мільярд даляраў
Загадам адміністрацыі Менскага трактарнага заводу прадпрыемства ня будзе працаваць па пятніцах цягам кастрычніка. На чатырохдзёнку пераведзеныя 90% працаўнікоў МТЗ.
На 15 сутак асудзілі 30-гадовага беспрацоўнага Паўла Сьпірына. Паводле інфармацыі выданьня «Беларускі партызан», Сьпірын разаслаў на 1500 электронных адрасоў работнікаў Менскага гарвыканкаму тэкст сатырычнай аповесьці пра кіраўніка гораду — Мікалая Ладуцьку.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.