На пачатку кастрычніка ў Менску плянуецца Дзень вышыванкі — фэстываль беларускай культуры.
Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы і арганізацыі, творчыя людзі і сьмелыя праекты, так ці інакш зьвязаныя з сучаснай ці традыцыйнай культурай.
Мэта фэстывалю: паказаць, што вышыванка — гэта стылёва і адметна!
У праграме фэстывалю:
— кірмаш вышыванак і рэчаў з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сымболікай;
— нацыянальнае тату і бодзі-арт;
— зона беларускіх настольных гульняў;
— музычная частка;
— майстар-клясы.
Пра час і месца будзе паведамлена на афіцыйных старонках у фэйсбуку і вконтакте.