ЗША акажуць дапамогу Міністэрству абароны Ўкраіны, Дзяржаўнай памежнай службе і Нацыянальнай гвардыі на суму 60 мільёнаў даляраў. Пра гэта напісаў у Twitter амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пайэтт. Паводле словаў пасла, ва Ўкраіну будуць пастаўленыя сухпайки, бронекамізэлькі, радыёстанцыі, аўтамабілі, цеплавізары, мэдыкамэнты, робаты-сапёры, абмундзіраваньне і сродкі індывідуальнай абароны.
ЗША таксама акажуць дапамогу Міністэрству абароны Ўкраіны ў мадэрнізацыі абаронных структур, кібэрабароны і лягістыцы.
We've announced $60 million in support for the Ukrainian Ministry of Defense (MOD), State Border Guard Service, and the National Guard.
— Geoffrey Pyatt (@GeoffPyatt) September 6, 2014
«Пастаўкі плянуецца ажыцьцяўляць да канца 2014 года», — удакладняе Белы дом.
Як вынікае з заявы, апублікаванай на сайце Белага дома, ЗША маюць намер даваць украінскай уладзе рэкамэндацыі ў галіне ваеннага будаўніцтва, кібэрбясьпекі, лягістыкі і стандартызацыі.
На сайце Белага дома таксама адзначаецца, што ЗША распрацоўваюць пляны падтрымкі іншых краін — Малдовы і Грузіі.
З 16 па 26 верасьня на тэрыторыі Ўкраіны пройдуць сумесныя ваенныя вучэньні Узброеных сілаў Украіны зь сіламі Злучаных Штатаў Амэрыкі.