Аляксандар Лукашэнка ўсталяваў памежную тэрыторыю на мяжы Беларусі і Расеі

Памежная тэрыторыя ўсталяваная ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія прымыкаюць да мяжы Беларусі з Расеяй.

Новы ўказ прэзыдэнта № 433 уносіць зьмены ва Ўказ № 125 ад 9 сакавіка 2009 году, паведамляе БелТА.

«Гэта дазволіць стварыць умовы для рэалізацыі ўскладзеных на органы памежнай службы задач і функцый у межах гэтай мясцовасьці, а таксама арганізаваць належнае ўзаемадзеяньне з памежнымі органамі Расейскай Фэдэрацыі, накіраванае на рашэньне задач па выяўленьні і спыненьні транзытнай незаконнай міграцыі, наркатрафіку і незаконнага перамяшчэньня празь мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў», — такое тлумачэньне дала прэс-служба прэзыдэнта.