Украінская журналістка служыць у добраахвотніцкім батальёне Азоў

Тацяна Чарнавол

Украінская журналістка Тацьцяна Чарнавол стала добраахвотніцай у батальёне, байцом якога быў яе муж Мікалай Беразавы.

Беразавы загінуў на пачатку жніўня, ратуючы свайго таварыша. Пра гэта ў твітары паведаміў польскі журналіст Войцэх Баяноўскі.

Тацьцяна Чарнавол вядомая выкрывальніцкімі расьсьледаваньнямі аб злоўжываньнях украінскіх чыноўнікаў. У ноч на 25 сьнежня на Барыспальскай трасе пад Кіевам яе жорстка зьбілі, калі яна вярталася з Майдана.