Беларусь забрала ў Белсату гандлёвую марку

Your browser doesn’t support HTML5

Вярхоўны суд Беларусі абавязаў кампанію Telewizja Polska спыніць выкарыстаньне гандлёвага знаку «Белсат» пры трансьляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адвакат Белсату кажа, што Белсат і так на Беларусь не вяшчае. На дзіўным працэсе ў Менску пабывала Аляксандра Дынько. У Валійскім Ньюпорце саміт НАТО паспрабуе звузіць «расейскі сьвет», які апошнім часам спрабуе пашырацца. Што гэта будзе азначаць для Беларусі? У Горадні бацькі дамагліся, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску. Могуць, калі захочуць! Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.