Барак Абама наведае зь візытам Эстонію

Барак Абама, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня прыбывае ў Эўропу. Ён наведае Эстонію, адтуль накіруецца ў Вялікабрытанію на саміт НАТО.

Візыту Абамы ў Эстоніі надаецца асаблівае значэньне ў сувязі зь беспрэцэдэнтнай за апошнія дзесяцігодзьдзі напружанасьцю паміж Расеяй і Захадам з нагоды ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

ЗША і іх усходнеэўрапейскія саюзьнікі ў апошнія месяцы ўвялі супраць Расеі санкцыі ў сфэры фінансаў, прамысловага супрацоўніцтва і гандлю.

Прыбыцьцё Абамы ў Эстонію чакаецца ўвечары 2 верасьня. На наступны дзень ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Эстоніі Томасам Ільвэсам, а таксама прэзыдэнтамі Латвіі і Літвы. Саміт НАТО пройдзе 4 і 5 жніўня ў Уэльсе.