Наш чытач з Крычава паведаміў Радыё Свабода, што сёньня а 8.40 у актавай залі крычаўскай гімназіі абваліліся столь і сьцены. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма.
У аддзеле народнай адукацыі Крычаўскага раёну на пытаньне, ці будзе будынак гімназіі адрамантаваны да пачатку навучальнага году, Свабодзе адказалі, што адмаўляюцца даваць любую інфармацыю, і кінулі слухаўку.