Сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін заклікаў Раду бясьпекі ААН прыняць дакумэнт з заклікам да спыненьня агню ў Паўднёва-Ўсходняй Украіне.
Чуркін сказаў, што эскаляцыя напружанасьці ў рэгіёне зьяўляецца «прамым вынікам злачыннай палітыкі Кіева і вайны, якая вядзецца супраць уласнага народу». Ён сказаў, што агульная колькасьць забітых у зоне баявых дзеяньняў перавысіла 2000 і працягвае расьці ў геамэтрычнай прагрэсіі. Лік перамешчаных асобаў, у тым ліку ўцекачоў з Украіны ў Расею перавышае 800 тысяч чалавек, заявіў ён.