На думку расейскага ваеннага экспэрта Паўла Фэльгенгаўэра, казаць аб поўнамаштабным уварваньні Расеі ва Ўкраіне пакуль рана.
Хоць такога разьвіцьця падзеяў у бліжэйшай будучыні ён ня выключыў. «Гэта не поўнамаштабнае ўварваньне пакуль, гэта абмежаваны кантынгент, скажам так. Таму што расейская авіяцыя ня ўдзельнічае. І, як кажа гэты Захарчанка – іх «прэм'ер» самазваны – там тры-чатыры тысячы. Ну ня дваццаць, ня трыста тысяч, якія маглі б быць. То бок, гэта абмежаваныя пакуль дзеяньні, хоць прыкрыцьцё, як гаворыцца, выглядае ўсё больш несур'ёзным» – адзначыў Фэльгенгаўэр. На яго думку мэта расейскага кіраўніцтва відавочная – ваенны разгром сэпаратыстаў для яго непрымальны.