Адказ сьвету на абвастрэньне сытуацыі ва Ўкраіне

На паседжаньні Рады бясьпекі ААН

Рада бясьпекі ААН праводзіць тэрміновае пасяджэньне з нагоды крызісу на ўсходзе Ўкраіны.

Прадстаўнікі ўсіх 28 краін-членаў НАТО прызначылі на заўтра тэрміновыя кансультацыі ў Брусэлі з прадстаўнікамі ўкраінскай улады. Гэтыя паседжаньні пройдуць пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў 28 жніўня пра ўварваньне расейскіх войскаў на ўсход Украіны.

Злучаныя Штаты разглядаюць розныя варыянты захадаў у адказ на уварваньне Расеі на ўсходзе Ўкраіны.

Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Джэніфэр Сакі назвала самым эфэктыўным інструмэнтам у гэтай сытуацыі ўзмацненьня жорсткасьці санкцый у дачыненьні да Расеі.

Ваеннае рашэньне Вашынгтон ня лічыць прыдатным варыянтам, падкрэсьліла Сакі, таму абмяркоўваюцца ўсе магчымыя крокі, накіраваныя на дыпляматычнае ўрэгуляваньне.

Прадстаўнік дзярждэпартамэнту таксама заявіла, што ЗША бачаць «відавочныя прыкметы эскаляцыі агрэсіі» з боку Расеі ва Ўкраіне.

***

Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што саміт Эўразьвязу, прызначаны на суботу, абмяркуе магчымасьць далейшых санкцый у дачыненьні да Расеі ў сьвятле паведамленьняў аб павелічэньні колькасьці расейскіх войскаў ва Ўкраіне і наступу прарасейскіх сэпаратыстаў.

На прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер пасьля перамоваў зь лідэрамі бальканскіх краінаў яна заявіла, што паступаюць паведамленьні аб пашырэньні прысутнасьці расейскіх салдат і новых беспарадках, а таксама аб наступе сэпаратыстаў у раёнах, дзе да гэтага часу, як яна выказалася, было вельмі ціха.

Паводле канцлера Нямеччыны, яшчэ ў сакавіку гэтага году Маскве далі зразумець, што далейшая эскаляцыі напружанасьці ва Ўкраіне прывядзе да ўзмацненьня санкцый у дачыненьні да Расеі.