Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што ў выпадку, «калі прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне пацьвердзіцца», Эўразьвяз можа ўзмацніць ціск на Расею.
Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы ў Парыжы з пасламі Францыі ў розных краінах сьвету.
«Расея павінна кантраляваць сваю мяжу і спыніць пастаўкі зброі і абсталяваньня. І, вядома, калі прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне пацьвердзіцца, гэта будзе непрымальна, з гэтым нельга не мірыцца» – сказаў Алянд.
«Эўрапейскі бок ўзмацніў санкцыі і, магчыма, яшчэ ўзмоцніць іх, калі сытуацыя пагоршыцца. Я кажу гэта выразна і я не хацеў бы, каб да гэтага дайшло, таму што ў гэтым не зацікаўленыя ні Расея, ні Эўропа і Францыя» – дадаў францускі прэзыдэнт.