Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк просіць заходніх партнэраў склікаць тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН у сувязі зь дзеяньнямі Расеі на ўсходзе Ўкраіны.
Пра гэта ён заявіў у ходзе падпісаньня Мэмарандуму аб супрацоўніцтве паміж Кабінэтам міністраў і Сусьветным кангрэсам украінцаў, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Яцанюк адзначыў, што дагэтулешнія санкцыі не далі выніку.
Прэм’ер-міністар Арсені Яцанюк зьвярнуўся да партнэраў Украіны з тым, каб актывы і фінансы Расейскай Фэдэрацыі былі замарожаныя да моманту вываду ўзброеных сілаў, тэхнікі і агентуры РФ з тэрыторыі Ўкраіны. Як перадае УНІАН, Яцанюк адзначыў:
«Уведзеныя санкцыі не далі выніку. У такіх абставінах адным з магчымых элемэнтаў стрымліваньня расейскай агрэсіі павінен быць разгляд увядзеньня санкцыяў па замарожваньні ўсіх расейскіх актываў і прыпыненьні ўсіх банкаўскіх транзакцыяў РФ у краінах-сябрах ЭЗ і ў ЗША, і ў краінах G7».