«Я спадзяюся, што вынікам сустрэчы ў Менску будзе мір ва Ўкраіне», — заявіў Пятро Парашэнка падчас сустрэчы ў Менску з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
«Калі нам сёньня з вамі і нашымі калегамі ўдасца дасягнуць пагадненьня, якое прынясе мір, гэта будзе знакавай падзеяй і ў нашых двухбаковых стасунках таксама», — адзначыў Парашэнка.
Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, сустрэча ў Менску можна стаць не адзінай. Украінскі прэзыдэнт адзначыў, што «сур’ёзных праблемаў» у стасунках Беларусі і Ўкраіны цяпер няма.
«Калі нейкія пытаньні ўзьнікаюць, мы іх апэратыўна вырашаем шляхам дыялёгу», — сказаў Парашэнка.