Суд Маскоўскага раёна Менску арыштаваў актывіста «Зьмены» Паўла Вінаградава на 10 сутак.
Актывіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве, што ён нібыта лаяўся матам каля Маскоўскага РУУС.
Вінаградаў віны не прызнаў.
Справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Петраш.
Павал сказаў, што не ведае з чым зьвязана ягонае затрыманьне.
«Калі гэта зьвязана з заўтрашнім самітам у Менску, то тады яму незразумела, чаму затрыманы толькі ён адзін. Калі гэта зьвязана з учорашняй акцыяй „Зьмены“, то тады выглядае дзіўным абвінавачваньне ў лаянцы матам і што далі толькі 10 сутак», сказаў Павал Вінаградаў.
Ён таксама распавёў, што гэта яго 16-я адміністрацыя справа і зь іх 9 па абвінавачваньні ў лаянцы.