Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў без асаблівага аптымізму ставіцца да менскай сустрэчы 26 жніўня ў фармаце Ўкраіна — Эўразьвяз — Мытны саюз.
Сваю пазыцыю ён тлумачыць Свабодзе так:
«Я ня думаю, што ў гэтым фармаце бакі здолеюць аб чымсьці дамовіцца. Я не бачу найперш зацікаўленасьці Расеі ў магчымых дамоўленасьцях. Яна зацікаўленая ў далейшай дэстабілізацыі сытуацыі і будзе карыстацца гэтым як мага больш працяглы час.
Тут патрэбна выразнае жаданьне бакоў дамаўляцца, а не працягваць канфлікт. Але ж бачна, што ў Расеі проста няма такіх намераў.
Але працэс перамоваў важны дыпляматычны працэс, і ён павінен быць працягнуты».