Футбаліст Мілеўскі выставіў на аўкцыён сваю футболку ў падтрымку ўкраінскага войска

Украінскі футбаліст беларускага паходжаньня Арцём Мілеўскі перадаў футболку свайго новага клюба «Хайдук» (Харватыя) для дабрачыннага аўкцыёна ў падтрымку ўкраінскага войска.

На футболцы Мілеўскі пакінуў надпіс «За мір ва Ўкраіне. Зь любоўю, Арцём Мілеўскі».

Мілеўскі нарадзіўся ў Менску, пераехаў ва Ўкраіну ў 2000 годзе. Гуляў за асноўны склад «Дынама-Кіеў» і нацыянальную зборную Украіны.

Фота Прэсбол