Пуцін прыедзе ў Менск для сустрэчы з Парашэнкам

Пуцін 26 жніўня возьме ў Менску ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюзу з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

На сустрэчы таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі, паведаміла прэс-служба Крамля.

Адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч.