Юрку Станкевіча пахаваюць 15 жніўня ў Чэхіі

Юрка Станкевіч

Паводле інфармацыі суполкі «Пагоня», абрад пахаваньня дзеяча беларускай дыяспары Юркі Станкевіча адбудзецца ў пятніцу 15-га жніўня.

Разьвітаньне пачнецца а 13-ай гадзіне ў касьцёле U Salvátora, што знаходзіцца ў цэнтры Прагі, дакладны адрас: Salvátorská 1045/1, Praha 1.

Праграма:

13.00 — 14.00 — жалобнае адпяваньне

14.00 — 17.00 — разьвітаньне, памінальны стол

18.00 — пахаваньне на могілках

Могілкі знаходзяцца ў Кладна, адрас: Hřbitovní 15.