Забарона на працы: гендэрная дыскрымінацыя, ці сацыяльная абарона?

Your browser doesn’t support HTML5

ВІДЭА

У Беларусі ёсьць сьпіс 186 працаў, да якіх забараняецца прыцягваць жанчын. Ці мае права дзяржава вырашаць, дзе, каму і як праваць? Глядзіце «Бяз гальштукаў».

Пры канцы ліпеня ўступіла ў сілу пастанова міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, у якой зьмешчаны пералік працаў, да якіх забараняецца прыцягваць жанчын. Паводле гэтага дакумэнту, жанчыны ня могуць быць грузчыкамі, працаваць на хімічнай вытворчасьці і нават кіраваць міжгароднім аўтобусам...

Усяго ў гэтым сьпісе 186 пазыцыяў. Сьпіс крыху скараціўся, раней у ім было 252 прафэсіі. І тым ня меней ён ёсьць. І стаўленьне ў грамадзтве да гэтых забаронаў на прафэсію неадназначнае. Дык гэта — сацыяльная абарона жанчыны з боку дзяржавы, ці яе гендэрная дыскрымінацыя? І ўвогуле — ці мае права дзяржава вырашаць, дзе, каму і як праваць?

У дыскусіі бяруць удзел: у праскай тэлестудыі Радыё Свабода журналісты Алена Ціхановіч і Юры Дракахруст. На скайп-сувязі зь Вільні грамадзкая актывістка, кіраўніца грамадзянскай ініцыятывы «Наш дом» Вольга Карач. Вядучы — Вячаслаў Ракіцкі.