Пэрформэр Паўленскі: Расейскае грамадзтва праявіла сябе як шызафрэнічнае

Акцыя Пятра Паўленскага «Туша» ў траўні 2013 году.

Удзельнікі гэтай акцыі рэканструявалі ў Санкт-Пецярбургу фрагмэнт Майдана: падпалілі некалькі покрывак, разгарнулі сьцягі Украіны і чорныя сьцягі, нагадваючы мінакам аб паўстаньні ў цэнтры Кіева. Паўленскага затрымалі, абвінавацілі ў вандалізьме

Акцыя Пятра Паўленскага ў падтрыму зьняволеных удзельніц гурту Pussy Riot, 2012 год

Гутаркі мастака са сьледчым, якія Паўленскі запісаў, ператварыліся ў трохактавую п’есу: яна апублікавана і гатовая да тэатральнай пастаноўкі.

Камэнтуючы для Радыё Свабода сваё стаўленьне да падзеяў ва Ўкраіне, Паўленскі ў прыватнасьці сказаў:

«Я не падтрымліваю ні ў якім выглядзе агрэсію Расеі. Але ў большай ступені я не падтрымліваю нават не агрэсію дзяржавы як сілавой структуры, а грамадзкую падтрымку гэтай агрэсіі...

Дзяржава — апарат гвалту, там геапалітычныя, эканамічныя, ваенна-стратэгічныя інтарэсы, гэта ўсё ясна. Але грамадзтва ў гэтай сытуацыі праявіла сябе як абсалютна шызафрэнічнае».

Your browser doesn’t support HTML5

Расейскі пэрформэр Пётр Павленский пра задачы палітычнага мастацтва

Цалкам гутарку зь Пятром Паўленскім можна пачытаць на сайце расейскай службы нашага радыё.